Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Баранавічы

Васілій Раманавіч Лазараў нарадзіўся 3 лютага 1920 г. у сяле Колтава Маскоўскай вобласці. Бацькі займаліся сельскай гаспадаркай, у 1927 г. уступілі ў калгас. Пасля заканчэння сямі класаў школы калгаснай моладзі (1935) Васілій паступіў у Пензенскі тэхнікум паравознай гаспадаркі, адначасова навучаўся ў Пензенскім гарадскім аэраклубе.

Фёдар Аляксеевіч Баранаў нарадзіўся 9 студзеня 1905 г. у г. Санкт-Пецярбургу. У 1920–1926 гг. працаваў рабочым, у 1926–1931 гг. служыў на флоце, затым на партыйнай рабоце ў Ленінградзе. Член ВКП(б) з 1928 г. Вучыўся ў Вышэйшай школе партарганізатараў пры ЦК ВКП(б) (1939–1940). З 1940 г. — трэці сакратар Баранавіцкага абкама КП(б)Б.

Уладзімір Аляксандравіч Заламай нарадзіўся 7 студзеня 1940 г. у вёсцы Канчаны Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў Малабераставіцкую сярэднюю школу, Ваўкавыскі зоаветэрынарны тэхнікум (1960), пачаў працаваць заатэхнікам у калгасе «1 Мая» Ружанскага раёна Брэсцкай вобласці, неўзабаве стаў намеснікам старшыні калгаса. У 1960–1963 гг. служыў у марскіх часцях пагранічных войск.

Пётр Якаўлевіч Бажын нарадзіўся 24 жніўня 1914 г. у сяле Масляніна Барнаўльскага павета Томскай губерні (цяпер Навасібірскай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыў школу калгаснай моладзі (сем класаў), землеўпарадкавальнае аддзяленне Томскага сельскагаспадарчага тэхнікума (1937). Працаваў тэхнікам-землеўпарадчыкам у Навасібірску, стуль яго ў верасні 1937 г. прызвалі ў Чырвоную армію.

Цярэнцій Мітрафанавіч Кушняроў нарадзіўся 12 снежня 1919 г. у вёсцы Агародня Гомельскага павета (цяпер Добрушскага раёна Гомельскай вобласці) у сялянскай сям’і. Яго бацька, Мітрафан Мяфодзьевіч Кушняроў, як многія іншыя малазямельныя сяляне, выязджаў на заробкі ў якасці будаўніка. На заробленыя грошы пабудаваў у Кіеве дом, куды перавёз сям’ю. Цярэнцій Кушняроў з шаснаццаці гадоў пайшоў працаваць муляром на новабудоўлях Кіева.

Эдуард Сяргеевіч Кабяк нарадзіўся 19 лютага 1949 г. у вёсцы Дубава Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і служачага. З юных гадоў праяўляў здольнасці да фотасправы. У 1966 г. скончыў сярэднюю школу № 8 г. Баранавічы, уладкаваўся працаваць лабарантам кабінета хіміі ў сваёй жа школе.

СяргейМіхайлавіч Кавальчык нарадзіўся 25 верасня 1969 г. у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці. Яго бацька — тэатральны рэжысёр Міхаіл Станіслававіч Кавальчык; маці — Эмілія Міхайлаўна (у дзвявоцтве Марозава), актрыса. Але хлопчык не думаў пра тэатр, чытаў шмат навуковай фантастыкі, марыў аб космасе. Скончыў дзіцячую музычную школу, грае на акардэоне, фартэпіяна, гітары. Юнаком трапіў у тэатральную студыю, там паступова зразумеў, што хоча ведаць пра тэатр усё, ды займацца не акцёрскай справай, а рэжысурай.

Валянціна Іванаўна Цехановіч нарадзілася 5 мая 1949 г. у горадзе Навагрудку Гродзенскай вобласці. Пачатковую мастацкую адукацыю атрымала ў свайго бацькі, Івана Сцяпанавіча Ганчарова, школьнага настаўніка малявання. Навагрудчына — край, дзе Валянціна выгадавалася, сфармiравалася як мастак. У 1977 г. скончыла Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя В. I. Мухінай.

Леанід Васільевіч Макарэвіч нарадзіўся 5 красавіка 1939 г. у вёсцы Быцень Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1957 г. скончыў Быценьскую сярэднюю школу. Адслужыў тры гады ў Савецкай арміі. У 1964–1969 гг. — студэнт факультэта архітэктуры Беларускага палітэхнічнага інстытута.

На тэрыторыі Беларусі да лета 1944 г. вораг стварыў глыбокаэшаланіраваную абарону. У адпаведнасці з планам Беларускай аперацыі, адной з буйнейшых наступальных аперацый Чырвонай арміі, прадугледжваўся адначасовы прарыў абароны праціўніка на 6 участках. У правядзенні аперацыі, якая праходзіла 23 чэрвеня – 29 жніўня 1944 г., вялікую дапамогу аказвалі партызаны, падпольшчыкі і насельніцтва Беларусі.

Старонка 5 з 10